Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка пасля сустрэчы Лукашэнкі з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, піша БелТА.

Рабочая група сёння фактычна завяршыла падрыхтоўку паправак у Асноўны закон, адбылося літаральна яго паартыкульнае абмеркаванне. Далей праект будзе прадстаўлены на разгляд Канстытуцыйнай камісіі.

«Пакуль тыя прапановы, якія былі сфармуляваны рабочай групай, у цэлым падтрыманы. У далейшым чакаецца яшчэ абмеркаванне з Канстытуцыйнай камісіяй (да гэтага яны азнаёмяцца з тэкстам, які мы ім накіруем літаральна на гэтым тыдні). Думаю, што да канца лістапада — пачатку снежня мы выйдзем на ўсенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі», — сказаў Ігар Сергеенка.

Асобна журналісты пацікавіліся замацаваннем у Канстытуцыі статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. «Прапаноўвацца будзе Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган, — сказаў ён. — Адпаведна вызначаны паўнамоцтвы гэтага органа — шэраг паўнамоцтваў, якія былі прапісаны і прапанаваны Канстытуцыйнай камісіяй, і рабочая група дадала ў тым ліку і па выбранні кіраўнікоў са складу Канстытуцыйнага, Вярхоўнага судоў, ЦВК, зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігоддзе і шэраг іншых пытанняў». Падагульняючы тэкст паправак у Канстытуцыю павінен быць апублікаваны для ўсеагульнага азнаямлення за месяц да рэферэндуму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру