У жодзінскай турме №8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцэра», з пачатку кастрычніка, абвясцілі каранцін, праз які вязняў абмежавалі ва ўсім: ім не перадавалі перадачы, не пускалі адвакатаў. Але гэтыя правілы тычыліся толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары. Сёння каранцін знялі.
Паўтары месяцы яны сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.





