Белавус быў кіраўніком культавай крамы symbal.by. Праблемы ў symbal.by пачаліся ў чэрвені мінулага года, калі ўлады забаранілі працу афлайн-крамы, а таксама канфіксавалі цішоткі, сцягі і тканіну для вытворчасці.
З сакавіка на няпэўны тэрмін спыніла працу і анлайн-крама.
Краму няспынна абкладалі праверкамі, мытня не выпускала пасылкі з прадукцыяй для пакупнікоў за мяжой, а чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя і атрымалі адміністрацыйны арышт.





