Пенсіянерцы з Ваўкавыска напісаў нейкі канадзец «з рускай крывёю». Мужчына заявіў, што хацеў яе ўбачыць і адправіўся ў Кіеў, дзе ў аэрапорце быў затрыманы. Каб яго адпусцілі, нібыта трэба было заплаціць буйны штраф.

Для вызвалення жанчына зрабіла некалькі міжнародных пераводаў. Усяго было дзевяць транзакцый, жанчына страціла $54 тысячы.

Дзеці спрабавалі пераканаць жанчыну ў тым, што пераводзіць грошы за мяжу нельга. У міліцыю ў выніку звярнуўся сын пацярпелай. Завялі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК РБ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?