Крэмль пацвердзіў размову Пуціна і Лукашэнкі аб транзіце газу праз Беларусь
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў «РИА Новости», што ўчора Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі транзіт газу праз Беларусь. Падрабязнасці размовы не прыводзяцца.
Нагадаем, днямі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з міграцыйным крызісам і санкцыямі сказаў, што Еўропе «варта падумаць» аб транзіце газу праз Беларусь па магістральным газаправодзе «Ямал-Еўропа».
Пуцін, каментуючы гэтыя словы, паведаміў, што ўпершыню чуе пра такую заяву і што пагаворыць пра гэта з Лукашэнкам.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ