Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі Гітанас Наўседа, Эгілс Левітс і Алар Карыс у сумесным звароце заявілі, што рэжым Лукашэнкі датычны да міграцыйнага крызісу на мяжы краін ЕС.
Прэзідэнты трох краін асудзілі дзеянні «рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па выкарыстанні мігрантаў у палітычных мэтах» і заклікалі прыцягнуць афіцыйны Мінск да адказнасці за «гандаль людзьмі».
У сваёй заяве кіраўнікі Літвы, Латвіі і Эстоніі таксама выказалі падтрымку Польшчы ў абароне знешніх межаў Еўрасаюза.
Краіны Балтыі лічаць неабходным, каб ААН распачала пэўныя захады для вырашэння міграцыйнага крызісу, а ЕС і NATO ўзмацнілі дыпламатычныя меры ў краінах Блізкага Усходу, адкуль ідзе плынь нелегальнай міграцыі.





