Як паведамляе прэс-служба, ён заявіў, што гаворка ішла аб мігрантах і сітуацыі на мяжы. Па яго словах, ён унёс прапановы «у цэлым па развязцы сітуацыі». Пры гэтым была дасягнута дамоўленасць не выдаваць падрабязнасці.

Лукашэнка паведаміў, што Ангела Меркель узяла паўзу. Ён зазначыў, што яна будзе абмяркоўваць адпаведныя пытанні з іншымі лідарамі ЕС. Пасля гэтага павінна быць яшчэ адна тэлефонная размова.

Лукашэнка ўпэўнены, што да яго не можа быць ніякіх прэтэнзій.

«Да нас не можа быць ніякіх прэтэнзій. Мы робім усё, каб абараніць гэтых людзей. Самае небяспечнае — гэта спроба падкінуць у гэты лагер зброю. Мы адцягваем каласальныя сілы, каб гэта прадухіліць», - сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ў ЕС і Беларусі розныя погляды на міграцыю.

«У нас, вядома, розныя погляды на гэта. Што ў Еўрапейскім Саюзе, што ў Беларусі, погляды розныя. Вельмі яны заклапочаныя прытокам бежанцаў у Беларусь. Але яны абсалютна не ведаюць, што не мы іх сюды завем, і не ведаюць, што каля 5 тыс. на сённяшні дзень (два дні таму было 4681) — гэта людзі, якіх мы за восень вярнулі назад. Гэта значыць, мы не збіраем па ўсім свеце бежанцаў і не прывозім у Беларусь, як Польшча праінфармавала ЕС. Тыя, хто законна прыязджае ў Беларусь, мы іх тут прымаем. Гэтак жа, як і ў любой іншай краіне. У каго хоць найменшае парушэнне закона — у самалёт і назад. Вось такіх каля 5 тыс. на сённяшні дзень. Я праінфармаваў канцлера Германіі па гэтым пытанні», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў, што да ўрэгулявання сітуацыі гатовыя падключыцца ААЭ.

«Яшчэ адзін момант хачу падкрэсліць: ёсць шмат добрых людзей, якія гатовыя унесці значны ўклад ва ўрэгуляванне сітуацыі з бежанцамі і не толькі на мяжы Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі. Не толькі, але перш за ўсё тут. Да іх б я аднёс Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Кіраўніцтва гэтай краіны мае вялікі досвед працы з бежанцамі, яны ўжо прымалі ўдзел у развязцы падобных пытанняў у свеце і працавалі з тысячамі бежанцаў», - сказаў ён.

«Тым больш гэта мусульманскае насельніцтва, у іх нядрэннае паразуменне паміж краінамі і паміж народамі. Думаю, што Эміраты маглі б адыграць тут значную ролю», — сказаў ён.

Лукашэнка і Меркель пагаварылі па тэлефоне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру