На пачатку лістапада яна разам яшчэ з трыма нобелеўскімі лаўрэаткамі па літаратуры — Эльфрыдэ Елінэк, Гертай Мюлер і Вольгай Такарчук — выступіла з адкрытым лістом наконт міграцыйнага крызісу.

«Еўрапейскі чалавек глядзіць на ўсё зусім інакш, — кажа Святлана Алексіевіч. — Мы разам з трыма іншымі нобелеўскімі лаўрэаткамі напісалі ліст. У ім мы адзначылі, што гэта, зразумела, палітычная, геапалітычная гульня. Але мы хочам паглядзець на гэта з гуманітарнага пункту гледжання. У нас лічыцца, што палітыкам гэта неўласціва.

Але Меркель паставілася да гэтага менавіта з гуманітарнага пункту гледжання. Яна гаварыла менавіта пра людзей, а не пра палітычныя матэрыі. Яна не збірала ніякіх палітычных дывідэндаў з гэтай размовы. Гэта быў гуманітарны парыў, і не варта ўкладаць у гэта нейкі іншы сэнс.

На яе некалі зрабіў моцнае ўражанне фотаздымак загінулага дзіцяці, які абляцеў увесь свет. Людзі пераязджалі на лодках, і хваля прыбіла да берага мёртвае дзіця. Гэта яе ўразіла. Тады Нямеччына прыняла каля мільёна ўцекачоў. Тагачасны парыў Меркель не ўся Нямеччына прыняла. Але яна ж дачка пастара. І для яе чалавечае вышэй. Іншая справа, што яна перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць. Я лічу, што на яго могуць уплываць толькі больш жорсткія рэчы».

У панядзелак увечары адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Ангелай Меркель, якая выконвае абавязкі канцлера Нямеччыны.

«Канцлер і спадар Лукашэнка гаварылі пра складаную сітуацыю на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам — асабліва пра неабходнасць гуманітарнай дапамогі для ўцекачоў і мігрантаў, якія знаходзяцца там. Яны дамовіліся працягнуць абмен у гэтых пытаннях», — паведаміла прэс-служба Меркель.

Паводле агенцтва БелТА, размова доўжылася 50 хвілін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру