Скрыншот галоўнай старонкі сайта

Такі зварот да чытачоў з'явіўся сёння на партале:

«У апошнія месяцы многія з вас маглі заўважыць перамены ў навіновай павестцы Onlíner. Сёння мы сфармулем асноўныя змены, каб дыстанцыя паміж намі заставалася мінімальнай.

Раздзел «Людзі», які стаў за апошнія гады нашым галоўным навіновым адлюстраваннем грамадскага жыцця, перастаў выконваць свае асноўныя функцыі. Кожны знойдзе ў гэтым свае прычыны і нагоды.

Нашае бачанне такое: Onlíner заўсёды прытрымліваўся стандартаў здаровага сэнсу, няма аднаго правільнага меркавання, трэба задаваць пытанні ўсім. Калі з нейкіх прычын выкананне гэтага прынцыпу немагчыма — тэкст не выходзіць.

Цяпер «Людзі» перастаюць займацца навінамі, але працягваюць займацца гісторыямі звычайных людзей.

Новым становіцца раздзел «Лайфстайл»: здароўе, псіхалогія, адносіны, культура і мода — усё тое, што фарміруе актуальныя грані чалавека кожны дзень. Тут не будзе вострасацыяльных тэмаў, крыміналу і надзвычайных здарэнняў.

Затое будзе шмат артыкулаў, якія дапамагаюць стаць лепшымі: разумнейшымі, больш начытаннымі, здаровымі і моцнымі. Па сутнасці, гэта рэдакцыя ў рэдакцыі — паўнавартасны інтэрнэт-часопіс, у якім штодзень публікуюцца гісторыі, рэпартажы, інтэрв'ю і нясумныя парады пра тое, як палепшыць сваё жыццё».

Навіны знікнуць з раздзела «Людзі». У іншых — пра фінансы, аўто, тэхналогіі і нерухомасць — яны застануцца.

«У астатніх раздзелах прынцыпова нічога не змяняецца. У «Людзях» будзем публікаваць толькі вялікія артыкулы пра лёсы людзей, пра моцных беларусаў, пра тых, каму патрэбна дапамога», — тлумачыць галоўны рэдактар Мікалай Градзюшка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?