Меркель зноў размаўляла з Лукашэнкам пра мігранцкі крызіс
Як перадае БелТА, бакі «дамовіліся, што праблема ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і Еўрасаюза, пры гэтым адпаведныя службовыя асобы, якіх вызначаць з абодвух бакоў, неадкладна ўступяць у перамовы з мэтай вырашэння існых праблем». У гэтым жа кантэксце будзе вырашацца пажаданне ўцекачоў трапіць у Нямеччыну.
Таксама Меркель давяла да Лукашэнкі просьбу старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулі фон дэр Ляен аб абавязковым удзеле ў працэсе міжнародных арганізацый, якія займаюцца праблематыкай уцекачоў і мігрантаў.
Упершыню з пачаткам абвастрэння мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы выканаўца абавязкаў канцлера Германіі Ангела Меркель пазваніла Лукашэнку 15 лістапада, тады размова доўжылася 50 хвілін.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ