1. Зайсці на сайт donar.by.
  2. Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
  3. Пры жаданні стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Цягам месяца галасы беларусаў будуць збірацца для адкрытай калекцыі Common Voice, каб удасканаліць механізм распазнавання беларускага маўлення і навучыць камп'ютары разумець нашу мову. Дзякуючы гэтаму ў будучыні можна будзе па-беларуску карыстацца галасавым пошукам, а ваш смартфон ці пыласос будуць разумець беларускую мову і каманды на ёй.

Таксама гэтым разам галасы патрэбныя і для новага праекта say.by — «Мова прафесіі». Удзельнікам прапануецца агучваць заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах: у абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні.

Таксама плануецца абраць «донара беларускай мовы №1». Хто гэта будзе — Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін ці, можа быць, Ларыса Геніюш, — вырашаць удзельнікі марафону.

Першы такі марафон са слоганам «Будучыня беларускай мовы ў тваім голасе» адбыўся паўгода таму. У ім узялі ўдзел тысячы беларусаў, якія агучылі 237 тысяч сказаў з Вікіпедыі і мастацкай літаратуры, было сабрана 356 гадзін беларускага маўлення. Усяго за месяц беларусы абагналі ўсе суседнія краіны на міжнароднай пляцоўцы Common Voice.

Цяпер мэта новага марафону — сабраць 1000 гадзін беларускага маўлення і агучыць усе сказы для «Мовы прафесіі», цікава і з карысцю пабавіць час.

Удзельнічаць у марафоне можна з 10 лістапада па 10 снежня 2021 года.

Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0