На дзяржаўным аўкцыёне прадаюць аўто Віктара Бабарыкі
На сайце прадпрыемства, якое займаецца продажам з аўкцыёну арыштаванай маёмасці, з'явіўся «Форд Фіеста» 2015 года выпуску, уладальнікам якога з'яўляецца Віктар Бабарыка. Стартавая цана лота — 17 000 рублёў (каля 7000 даляраў).
Нагадаем, Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў зняволення, яму таксама быў прызначаны штраф у 145 тысяч рублёў. Суд таксама абавязаў спагнаць з яго суму больш як у 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння «нанесенай шкоды».
Паводле дэкларацыі, якую Віктар Бабарыка падаваў у Цэнтральную выбарчую камісію ў чэрвені 2020 года, гэта адзінае аўто, зарэгістраванае на яго.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ