Перад пачаткам суда
Яна хацела трапіць на суд над палітзняволенай Вольгай Залатар. Але пасля кантролю на рамках перад залай суда яе затрымалі людзі ў цывільным. Доўгі час сваякі Тацяны не маглі яе знайсьці, бо ў Фрунзэнскім РУУСе казалі, што яе там няма.
На наступны дзень у судзе Фрунзэнскага раёну пачалі разглядаць адміністрацыйную справу супраць Таццяны за дробнае хуліганства ў судзе (арт. 19.1 КаАП).
На судзе яна заявіла пра пабіццё ў Фрунзенскім РУУСе, яна заявіла. што яе выцялі галавой аб шафу, у лякарні дыягнаставалі ўдар галавы, але суддзя Марыя Ярохіна заявіла, што «гэта не мае дачыненьня да справы», і арыштавала Батуру на 15 сутак.