У вагоне 44-гадовы мужчына зрабіў групе студэнтаў заўвагу, што яны няправільна носяць маскі. У адказ моладзь абмацюкала былога паліцэйскага.

«Затым былы паліцэйскі дастаў пісталет і зрабіў некалькі стрэлаў уверх і ў нагу аднаго са студэнтаў», - распавялі ў Харкаўскай абласной пракуратуры.

Мужчына патлумачыў свае дзеянні неабходнай самаабаронай.

Паліцыя пачала дасудовае расследаванне па факце хуліганства з ужываннем агнястрэльнай зброі. Былому паліцэйскаму пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0