Іх вінавацяць паводле шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці.

На пачатку працэсу суддзя Валерый Тулека па хадайніцтве пракурора зрабіў разгляд справы закрытым для слухачоў; прычына — абарона персанальных дадзеных трох пацярпелых, якія праходзяць па справе.

Вядома, што прынамсі трох абвінавачаных — Аліневіча, Рэзановіча і Раманава — выдалілі з залы суда за парушэнне парадку ў пасяджэнні.

Праз год пасля затрымання ў Мінску пачынаюць судзіць анархістаў, якіх КДБ унёс у спіс тэрарыстаў. Працэс закрылі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0