Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годдзе. Ён з’яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». Першыя 13 нумароў газеты-плаката з’явіліся напачатку ліпеня 1941 года ў Гомелі, бо Мінск ужо быў акупаваны гітлераўцамі. Са жніўня 1945 года часопіс «Вожык» выдаваўся па-беларуску ў Мінску.

Часопіс «Вожык» — гэта наша гісторыя літаратуры і мастацтва. У ім друкаваліся амаль усе пісьменнікі, пачынаючы ад Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пры «Вожыку» выдаваліся бібліятэчка, калектыўныя зборнікі сатыры і гумару, пераклады. З ім супрацоўнічалі мастакі Анатоль Волкаў, Сяргей Раманаў, Мікалай Гурло, Валянцін Ціхановіч, Рыгор Грамыка і дзясяткі іншых славутых беларускіх мастакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0