«Калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гатовы выступіць гарантам выканання патрабаванняў беларускага народа аб безумоўным і неадкладным вызваленні ўсіх без выключэння палітычных зняволеных у Беларусі і спыненні масавых рэпрэсій, мы гатовыя весці перамовы. Але толькі па адным пытанні — аб транзіце ўлады і правядзенні датэрміновых выбараў прэзідэнта ў Беларусі без удзелу Лукашэнкі. У гэтым мы салідарныя са Святланай Ціханоўскай, якая настойвае на выкананні народных патрабаванняў — на гэтым грунтуецца агульная пазіцыя дэмакратычных сіл.

Найбліжэйшая магчымасць зрабіць гэта — міжнародная канферэнцыя па Беларусі ў Вене, куды варта накіраваць высокапастаўленага прадстаўніка Расіі, што разам з дзяржавамі-членамі ЕС можа выступіць гарантам папярэдніх умоў, якія забяспечваюць транзіт улады ў Беларусі», — лічыць палітык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру