Улады Германіі не заключалі з Аляксандрам Лукашэнкам ніякіх дамоўленасцяў у пытанні аб урэгуляванні крызісу з мігрантамі на польска-беларускай мяжы. «Сітуацыя на мяжы — гэта еўрапейская праблема, у якой Германія дзейнічае не ў адзіночку», — падкрэсліла ў гутарцы з агенцтвам Reuters у чацвер, 18 лістапада, неназваная крыніца ва ўрадзе Германіі.

Раней прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што Мінск абавязаўся садзейнічаць вяртанню на радзіму 5000 мігрантаў, калі ЕС створыць для 2000 уцекачоў гуманітарны калідор, каб тыя маглі трапіць у Нямеччыну.

Эйсмант: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца сем тысяч мігрантаў, але толькі 400 пажадалі вярнуцца дадому

Міністр унутраных спраў Германіі: Мы не гатовыя прымаць мігрантаў з беларускай мяжы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0