18 лістапада прайшлі суды над затрыманымі. Падрабязнасці з судоў невядомыя — толькі вынікі. Таццяну Сцяпанаву аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Юрыя Падлознага, Андрэя і Сяргея Корабава арыштавалі на 15 сутак арышту кожнага. 

Да затрыманых мужчын да суда не пускалі адвакатаў, спасылаючыся на «санітарную апрацоўку». А калі праходзіў суд, то адвакатам казалі, што затрыманыя на шпацыры.

Учора таксама паведамлялася пра масавыя затрыманні ў Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0