У райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёна найстарэйшаму віцебскаму апазіцыянеру паведамілі, што будуць правяраць выданні на «экстрэмізм». Затрыманне адбылося каля поўдня ў цэнтры Віцебска каля дома №28 па вуліцы Леніна. На тым самым месцы, куды распаўсюднік беларускага друку прыходзіць штодня, піша «Новы час».

На думку Барыса Хамайды, усё робіцца для таго, каб ён не выходзіў да людзей і не прапагандаваў беларушчыну:

— На пачатку забіралі сімволіку, бел-чырвона-белы парасон. І нарэшце я дачакаўся: забіраюць беларускамоўную літаратуру. Кажуць, што ў ёй нібыта ёсць фашыстоўская сімволіка, і кнігі забіраюць для вывучэння. Я пытаюся, ці доўга будуць вывучаць. Адказваюць, што будзе нейкая экспертыза, можа, месяц, можа, паўгода, можа, год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру