«Фармальна Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы расфармавалі, у тым ліку, яшчэ і таму, што чакалі ад яго такой жа эфектыўнасці (у іх разуменні), як паказвала Чамаданава. У яе плявалі, пракліналі, а яна яшчэ больш «ззяла» ў сваёй самадзейнасці, — разважае адзін з цяперашніх ідэолагаў. — Ідэолагі, верагодна, у сілу сваёй палахлівасці, працавалі па метадычках, у выніку ў органах шмат тых, хто не галасаваў за Лукашэнку, ідзе масавы адток кадраў і гэтак далей».

Пры гэтым, далёка не ўсе сумавалі з-за расфармавання. Наша крыніца кажа, што многія супрацоўнікі змаглі датэрмінова пайсці на пенсію.

«У міліцыі падпалкоўнікі могуць сыходзіць на пенсію у 48, палкоўнікі ў 50, генералы ў 55. Але з часоў Савецкага саюза засталася традыцыя — можна пайсці раней, калі падчас службы атрымаў нейкае сур’ёзнае захворванне, раненне, — па здароўі, словам, — расказвае наша крыніца. — Але яшчэ і калі ўжо ёсць выслуга 20 гадоў і тваю структуру скарачаюць. Хоць табе 35, хоць 37 — можаш пайсці на пенсію. Калі пайшлі чуткі, што Галоўнае ўпраўленне скарачаюць, то работнікі «прасоўвалі» гэта ўсімі спосабамі. Бо на выхадзе прапануюць вывад за штат і ты — свабодны чалавек з пенсіяй. Пяць-шэсць палкоўнікаў сышло, усе шчаслівыя».

Хто стаў цяпер галоўным ідэолагам? Гэта падпалкоўнік міліцыі Кірыл Мікалаевіч Дубовік. Прыйшоў з пасады начальніка аддзела ідэалагічнай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадраў УУС Мінаблыканкама.

Кірыл Дубовік нарадзіўся і вырас у гарадскім пасёлку Узда Мінскай вобласці. У 1995 годзе, пасля заканчэння школы, паступіў на эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў ваенную кафедру, у войска служыць не пайшоў і тры гады нідзе афіцыйна не працаваў. У 2003 годзе ўладкаваўся ў родным гарадскім пасёлку Узда оперупаўнаважаным АБЭЗ мясцовага РАУС. У 2008 годзе перавёўся ў сталіцу, адразу старшым інспектарам аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўпраўлення кадраў УУС Мінскага аблвыканкама, які і ўзначаліў у 2011 годзе.

Яго папярэднік, палкоўнік міліцыі Эдуард Ярашук, быў яго кіраўніком і ў УУС Мінаблвыканкама, калі працаваў намеснікам начальніка УУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, і ў МУС, калі ўзначальваў Галоўнае ўпраўленне ідэлагічнай работы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру