• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 4
20.11.2021 / 20:18

«Прачытала верш на ферме — і атрымала 200 тысяч лайкаў». Беларуска з вёскі стала сапраўднай зоркай тыктока

Людміла Запрудская жыве ў Чэрвеньскім раёне, працуе на мясцовай ферме тэхнікам-асемянатарам і, як сама гаворыць, ніколі не саромелася таго, што і нарадзілася, і жыве ў вёсцы. Жанчына піша сатырычныя вершы пра жыццё на манер Кандрата Крапівы, зачытвае іх на відэа і збірае сотні тысяч праглядаў у тыктоку.

«Аказваецца, людзям падабаецца звычайная праўда жыцця»

Шчыра вам скажам: каб знайсці чалавека, больш сціплага за Людмілу, трэба яшчэ вельмі пастарацца. Калі мы адшукалі гэтую жанчыну і загаварылі з ёй пра інтэрв’ю, яна адразу збянтэжылася: «Я і ў жыцці вылучацца сярод іншых не люблю, а тут інтэрв'ю журналістам. Не-не-не».

Але ж як пра яе не расказаць? Тым больш што ў тыктоку, дзе Людміла Запрудская паказвае свае жыццё, яна амаль адразу стала зоркай.

@luciamatiunas

♬ оригинальный звук - luciamatiunas

«Усё неяк выпадкова атрымалася, — гаворыць яна. — У пачатку лета дачка падпісала мяне на тыкток. Спачатку мне падабалася проста назіраць за людзьмі, потым я зняла некалькі відэа пра прыроду, а праз некаторы час нечакана для самой сябе рызыкнула зняць відэа пра ферму і прачытаць свой верш.

Як толькі я паказала гэтае відэа, пачало адбывацца нешта неймавернае. Калі раней пад маімі матэрыяламі было па 100 праглядаў, то цяпер толькі за першыя суткі — больш за 200 тысяч. Я зразумела: аказваецца, людзям падабаецца звычайная праўда жыцця».

Але ўсё не так проста. У Людмілы есць фірмовая фішачка. Свае праблемы жанчына ўспрымае з жартам, а ўсе назіранні са штодзённага жыцця філігранна пераводзіць у сатыру. Прычым досыць удала, здаецца, яе майстэрства ацаніў бы і сам Кандрат Крапіва.

«Я вельмі лёгка пішу на злобу дня, прычым нават калі мяне гэта не тычыцца, — смяецца Людміла. — Пачую, што людзі абураюцца — верш сам сабой складаецца».

@luciamatiunas

♬ оригинальный звук - luciamatiunas

Вось, напрыклад, маленькі ўрывак з твора Людмілы, які яна напісала пасля паходу ў краму.

«…Маркетолагі працуюць, як гавораць, толькі ў пуць,
Прафесійна нас абуюць, віртуозна абдзяруць.
Круп у пачак не дасыплюць, у бутэлькі не дальюць,
А калі тавар паштучны, адну-дзве не дакладуць.

Меншы стаў стакан смятаны, масла — мінус 20 грам.
Ну а кошт… А кошт той самы. Во як дураць мазгі нам.
Не расце мая зарплата. Скачуць цэны — не суняць.
Дзе язык ваш, дэпутаты? Што нам мусіце сказаць?

Хтосьці есць адну капусту, а вы мяса — малайцы.
А выходзіць, што, па суці, усе ядзім мы галубцы».

У тыктоку Людміла з пачатку лета, але ўжо сёння яе відэа праглядаюць больш за 14 тысяч падпісчыкаў, якія паставілі больш за 200 тысяч лайкаў.

@luciamatiunas

#пішувершынамове #беларускіцікток #беларускаямова

♬ оригинальный звук - luciamatiunas

У топе па праглядах — самыя каларытныя. Тыя, дзе свае вершы Людміла зачытвае ў фірмовай жоўтай шапачцы на фоне цялушак.

«…Я б хацела гэты вершык пра кароўку напісаць,
бо яна пад пунктам першым, дзе ў калгасе грошы браць.

Можа колас не наліцца, можа бульба не ўрадзіць.
Як калгасніку круціцца, чым яму даўгі плаціць?

Кукурузу за салярку, рапс — за калій і азот…
Помні кожны дзень, даярка, грошы ў цыцках круглы год».

«Дарэчы, была цікавая гісторыя з маёй жоўтай шапачкай, у якой я звычайна на відэа, — расказвае Людміла. — Хоць і смешна пра гэта казаць, але калі паехала першы раз у Баранавічы да сватоў выбіраць бульбу, то незнаёмыя людзі мяне пазналі менавіта па ёй.

І яшчэ я не з тых жанчын, што зімой з голай галавой ходзяць. Я нават дзеўкай на дыскатэку надзявала шапку, а каля клуба хавала ў кішэню».

«Каб не вылучацца сярод вяскоўцаў, у штодзённым жыцці гавару на трасянцы»

Здаецца, гэтая жанчына ўвогуле захапляецца ўсім, што бачыць навокал. Любіць сваю сям’ю і трох дачок, жыцця не бачыць без роднай фермы, на якой працуе шмат гадоў, захапляецца прыродай і роднай мовай.

Прытым размаўляе вельмі літаратурна, але ўдакладняе: «Каб не вылучацца сярод вяскоўцаў, у штодзённым жыцці гавару на трасянцы».

З гэтай жанчынай можна і пасмяяцца. Да прыкладу, паглядзеўшы яе відэа, як яна танчыць на ферме побач з кароўкамі ці гатуе модную страву, уцягнуўшыся ў здаровы лад жыцця.

Можна і пусціць слязу, бо ёсць у Людмілы і такія відэа, якія літаральна прымушаюць сэрца біцца часцей. Вершы пра дзяцей з прытулкаў, пра любоў да Радзімы і абавязкова пра сваіх дачушак.

@luciamatiunas

#пішувершынамове #беларускіцікток #беларускаямова

♬ оригинальный звук - luciamatiunas

Жанчына не пасаромелася нават расказаць гісторыю, як горка плакала ў радзільні, бо нарадзіла ажно трэцюю дачку, а хацела сына. А потым жанчына выстаўляе верш з відэа, на якім бачны ўсе яе тры дачкі-прыгажуні, якія выбіраюць сукенку для вяселля адной з іх, і прызнаецца, што сёння яна самая шчаслівая маці ў свеце, бо ў яе самыя лепшыя дочкі.

@luciamatiunas

Ппедсвадебныехлопоты

♬ оригинальный звук - luciamatiunas

«Я насамрэч плакала, калі нарадзілася трэцяя дачка, а атрымалася так, што муж больш за ўсіх любіць менавіта меншую — характарам яна пайшла ў яго, — прызнаецца Людміла і дадае: — Дзеці ў маім пачынанні мяне падтрымліваюць. Муж, скажам так, проста не замінае, аднак, бывае, прыносіць прывітанне мне ад падпісчыкаў.

Дачнікаў, напрыклад, або яго знаёмых. Я нават не ведаю, хто з маіх вяскоўцаў на мяне падпісаны, бо пасля некаторых вершаў на мяне падпісваліся па некалькі тысяч у дзень».

«Круцілі пальцам каля скроні: нейкая дурніца, пісаць такое не баіцца»

Як расказала нам Людміла, пісаць зноўку вершы яна пачала менавіта дзякуючы тыктоку, бо ўсвядоміла, што яны падабаюцца людзям і на іх ёсць попыт. А ёй імі з астатнімі дзяліцца прыемна.

«Дагэтуль амаль 20 гадоў не пісала, толькі калі хто папросіць: каму-небудзь віншаванні альбо візітныя карткі для творчых конкурсаў. Была гісторыя: аднаму хлопцу напісала візітоўку для конкурсу, дык ён гэты верш на радыё потым прачытаў і сказаў, што сам напісаў», — гаворыць жанчына.

Цяпер ужо Людміла можа даць сабе волю. Таму зачытвае сваім падпісчыкам і свежачок, і тыя вершы, якія напісала яшчэ 20 гадоў таму: пра жыццёвыя клопаты, пра працу на ферме, каровак, жыццё ў вёсцы, калі-нікалі пра чыноўнікаў, чалавечыя недахопы. Віншуе са святамі калгаснікаў, а калі бывае ў новых гарадах, піша пра іх так, што ў іх адразу хочацца пабываць.

«Я нарадзілася ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна, у 1980 бацькі пераехалі ў Мінскую вобласць. Мама адсюль, вучылася ў мясцовай школе. Тут і засталася. Вельмі люблю свой куточак і ўсё, што з ім звязана. Таму шмат пра яго і пішу, — удакладняе Людміла. —

Нават не ведаю, ці змагла б жыць у горадзе. Там вельмі хутка бяжыць час. Я да дачкі паеду — туды-сюды, і ўжо трэба на маршрутку. А ў вёсцы жыццё нетаропкае, размеранае».

Вершы Людміла стала пісаць у другім класе. А пачалося са здвоенага ўрока трэцяга і другога класаў.

«Калі настаўніца займалася з трэцякласнікамі, нам давала заданне: прыдумаць два наступныя радкі да вершаў з кніжнага тэксту. У мяне атрымлівалася лепш за ўсіх, — расказвае жанчына. — Напэўна, тады і адкрыліся гэтыя здольнасці. Памятаю, мне было гадоў 11. Дапамагала маме на ферме. А даяркі за вочы лаялі начальства. Маўляў, бруд у выгуле і мухі каровак даіць не даюць.

Дык я напісала пра гэта верш і зачытала. Яго ўзялі і перадалі начальству. І сітуацыя хуценька выправілася, але толькі ветурач за гэты вершык да апошніх дзён на нашу сям’ю крыўдзіўся».

Сама Людміла кажа, што за вершы ёй пакуль не «прылятала». Ні нейкіх вымоваў, ні яшчэ чагосьці не было.

«Сярод калег, ведаю, што круцілі пальцам каля скроні, што нейкая дурніца, пісаць такое не баіцца, але ўсур’ёз ніколі не каралі. Але быў выпадак. Я тады вучылася на асемянатара ў Жодзіне. На лекцыях пісала жартоўныя вершыкі і гумарэскі пра аднагрупнікаў і выкладчыкаў, — успамінае жанчын. — Набліжаліся залікі. Ну я і напісала, што хоць вучылася, але нічому не навучылася, а гэтыя вершыкі ўзялі ды перадалі куратарам.

Ох і скандал быў. Я плакала, карыла сябе за нястрыманасць і наіўнасць. А потым да мяне падышоў адзін выкладчык і папрасіў пачытаць мае вершыкі. І ведаеце што? Авансам залічыў мне экзамен, бо ў вершах была ўся тэорыя дысцыплін, якія нам выкладалі.

Ведаеце, я і цяпер заўважаю: можна тысячу разоў старацца чалавеку нешта павучальнае данесці, дык яно яго не зачэпіць. А можна частушку ёмкую выдаць — дык ураз дойдзе. Бывала, даяркі ходзяць за ўрачамі палячыць кароўку. То не пачулі, то забыліся. Напішу праўдзівую частушку — пойдзе яна ў народ. Хоць і крыўдзяцца, але і справа хутка робіцца. Ведаеце, родная мова — гэта наша сіла».

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку» 4
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 15
Памёр мастак Андрэй Снігір
«Пасля паўгадзіннага палівання мяне брудам запрашаць на батл — не выхад са становішча». Ціханоўская публічна адказала Цапкала 13
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку» 4
Памёр мастак Андрэй Снігір
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 15
«Пасля паўгадзіннага палівання мяне брудам запрашаць на батл — не выхад са становішча». Ціханоўская публічна адказала Цапкала 13
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Ландсбергіс: Падчас вайны Расіі з Украінай мы не павінны забывацца і пра беларусаў 1
У Барысаве затрымалі журналіста Анатоля Букаса
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Папулярнага ютубера з Бангладэш забрала паліцыя. Ён спяваў песні на вершы Рабіндраната Тагора, але рабіў гэта без павагі
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 6
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 9
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 3
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
Падтапленне дарог і падзенне дрэў. У МНС назвалі фактары небяспекі на 7 жніўня
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
У лясах Беларусі за суткі згубіліся сем чалавек

Паламаныя дрэвы, мора вады на вуліцах і трохі нават у будынках. Вынікі сённяшняй залевы ФОТА, ВІДЭА 2
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Еўразійскі банк развіцця: За паўгода аб’ём беларускага экспарту скараціўся на 30% 2
Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак
«Бела Кола» заменіць у Расіі «Кока-Колу»
Рынак новых аўтамабіляў абваліўся ў пяць разоў. Часцёй за ўсё беларусы куплялі Geely 1
Меркаванні
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 7
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 13
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 26
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
27
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма 3
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
Новая праца Цэслера — «Прэзідэнцкі самалёт — прыёмная» 12
«Мышка». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 
Навука і тэхналогіі
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Навукоўцы высветлілі, дзе на Месяцы лепш за ўсё жыць
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню
Прасунутыя ці залежныя? Старэйшае пакаленне авалодвае гаджэтамі, і незразумела, ці добра гэта для іх і іхніх сем'яў
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 32
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Ландсбергіс: Падчас вайны Расіі з Украінай мы не павінны забывацца і пра беларусаў 1
Ва Украіне затрымалі людзей, якія рыхтавалі забойства міністра абароны і кіраўніка разведкі 1
Ва ўкраінскім Роўне з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага
CBS выдаліла дакументальны фільм, які выклікаў крытыку ўкраінскіх уладаў і шэрагу заходніх экспертаў 2
Wizz Air з кастрычніка пачне лётаць у Маскву 1
Барэль: У Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці 5
Галоўнае
Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку» 4
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы
Пентагон: З пачатку вайны ва Украіне загінулі або атрымалі раненні ад 70 да 80 тысяч расійскіх вайскоўцаў 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 15
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 7
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 3
Усяго патроху
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 13
Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому 4
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 39
У палітвязня Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты  2
Фота / Відэа
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Апытанка
Самае чытанае
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 15
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 39
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 34
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
Самае лайканае
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 26
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 34
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 26
Гарачыя тэмы
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 58
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
27
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 9
«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома? 10
«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 13
Не нясе выбухоўкі, а раскрывае шэсць лёзаў. Якой высокадакладнай зброяй ЗША забілі лідара «Аль-Каіды» Завахіры 2
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх