Ляльку «прынцэса Лізавета» стварылі нямецкія вытворцы Schoenau & Hoffmeister. Цацка павінна была паўтараць каралеву Лізавету ў дзіцячым узросце, а вобраз узялі з яе ранніх фатаграфій.

Зрэшты, у каралеўскай сям'і гэтая лялька адабрэння не атрымала. У прыватнасці, каралеве-маці, лэдзі Лізавеце Боўз-Лаён, лялька не спадабалася, таму што была «занадта тоўстай». Урэшце, у масавую вытворчасць яе так і не пусцілі.

Цяпер рэдкую ляльку прадаюць з арыгінальнай этыкеткай як частку калекцыі прыкладна з 500 цацак. Уласніца лялек, Бэці Фокс з графства Нотынгемшыр, памерла ў 2019 годзе ва ўзросце 95 гадоў.

Калекцыянеры ацанілі яе калекцыю лялек ад 40 тысяч да 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў (53-89 тысяч даляраў). Лялька «прынцэса Лізавета» каштуе, на думку экспертаў, ад 500 да 800 фунтаў стэрлінгаў (700-1000 даляраў).

Калекцыя Бэці Фокс складаецца пераважна з нямецкіх і французскіх фарфоравых лялек, якія жанчына збірала ўсё жыццё. Цяпер іх плануюць распрадаць у рамках трохдзённага анлайн-аўкцыёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0