Фота: pixabay.com.

Фота: pixabay.com.

Вядомыя моднікі нашкталт Бэлы Хадзід, Лілі-Роўз Дэп і Зоўі Кравітц вяртаюцца да ранейшай версіі навушнікаў — правадных. Менавіта з такім аксесуарам нядаўна сфатаграфавалі гэтых зорак, піша Wall Street Journal.

Блогеры ў Тыктоку публікуюць відэа, дзе тлумачаць, чым правадныя навушнікі лепшыя за бесправадныя. Гэтаму ёсць як практычнае, так і ідэйнае тлумачэнне.

Калі казаць пра практычны бок, бачная вялікая розніца ў кошце. Напрыклад, Airpods ад Apple каштуюць у ЗША ў сярэднім ад 179 да ажно 549 даляраў. У той жа час правадны аналаг ад той жа фірмы абыдзецца вам усяго ў 19 даляраў, а навушнікі ад іншых брэндаў будуць каштаваць яшчэ менш.

Правадныя навушнікі цяжэй згубіць, чым бесправадныя, і іх не трэба зараджаць. У дадатак, некаторыя людзі баяцца магчымага выпраменьвання ад бесправадных навушнікаў. Яно сапраўды існуе, аднак прызнанае бяспечным для чалавека.

Некаторым людзям можа падабацца, што правадныя навушнікі лягчэй заўважыць на чалавеку, чым бесправадныя. Калі вы носіце такі аксесуар, а не цяперашнія Airpods, вы выглядаеце менш дасягальным для людзей, што навокал, і нібыта ўзводзіце фізічны бар’ер паміж сабой і імі.

Нарэшце, правадныя навушнікі — сваеасаблівы пратэст супраць культуры спажывання, што прымушае набываць статусныя рэчы. Гэта аксесуар, які надае вобразу адчуванне лёгкасці і бесклапотнасці.

Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння

Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0