Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з намеснікам дырэктара расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Дзянісам Логунавым.

«Сёння па вашай рэкамендацыі, па рэкамендацыі вашых калегаў я зрабіў сабе яшчэ адну прышчэпку — «Спутнікам Лайт». Гэта ўжо называецца рэвакцынацыя», — сказаў ён.

Пуцін заявіў, што добра сябе пачувае пасля праведзенай рэвакцынацыі.

«Што тычыцца бязбольнасці, то дзве гадзіны таму мне зрабілі. Але я нічога не адчуваю, нармальны стан, усё нармальна», — расказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?