«Сітуацыя на мяжы стабільная, але напружанасць захоўваецца. Па нашых даных, на беларускім баку знаходзіцца каля дзвюх тысяч нелегальных мігрантаў», — сцвярджае яна.
Па словах кіраўніцы МУС, у Вільні не выключаюць самыя розныя варыянты развіцця падзей.
«Мы гатовыя да любых сцэнарыяў, якія могуць адбыцца, ведаючы непрадказальнасць Лукашэнкі. Усе інстанцыі і структуры знаходзяцца ў максімальнай гатоўнасці», - сказала Білатайце.
Нагадаем, што крызіс на беларуска-польскай мяжы абвастрыўся 8 лістапада, калі мігранты зрабілі спробы перахожу мяжы. Цяпер частка мігрантаў знаходзіцца ў лагістычным цэнтры.