Дэлегацыя CААЗ на чале з Хансам Клюге ў Брузгах. 22 лістапада. Фота: sovrep / Telegram

Дэлегацыя CААЗ на чале з Хансам Клюге ў Брузгах. 22 лістапада. Фота: sovrep / Telegram

«Калі вы прыехалі, то дапамажыце ім. Не можаце гуманітарны калідор арганізаваць, дык скажыце, чаму не можаце. Там жа ў гэтых міжнародных арганізацый сканцэнтраваныя велізарныя фінансы. Акрамя Беларускага Чырвонага Крыжа і нашых дэпутатаў, прадстаўнікоў нашай улады, ніхто канкрэтна гэтым не займаецца. А прыязджаюць за нос дзіцятка пачасаць. Чаго ты чухаеш яму гэты нос бруднымі рукамі? На камеру, натуральна», ‒ абурыўся Лукашэнка.

Аб допуску ў мігранцкі лагер прадстаўнікоў міжнародных арганізацый беларускі бок прасіла Ангела Меркель. 

Цяпер Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, рыхтуе другі рэйс па вяртанні бежанцаў на радзіму.

«Іх жаданні для нас закон. Хочуць вярнуцца ў Ірак, Сірыю — вы бачыце, мы арганізавалі рэйс. Яшчэ рэйс рыхтуем на канец месяца, калі набярэм гэтых людзей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Тым, хто не хоча вяртацца на радзіму, беларускі бок акажа падтрымку, і ў пытанні таго, каб легальна трапіць у ЕЗ, сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0