Фота: БелТА

Фота: БелТА

Адказы Лукашэнкі на пытанні былі прадказальнымі. На дыялог ён не пойдзе.

— Слухайце, Уладзімір Пуцін мне нічога не раіў. Вось я з ім цяпер больш за гадзіну размаўляў, і ніякіх парадаў ні з якога боку я не пачуў. Я магу паралель правесці — вось як толькі Пуцін з Навальным сядуць за стол перамоваў, я імгненна са Святланай [Ціханоўскай] пачну весці перамовы.

— Вы б хацелі каб Пуцін з Навальным селі [за стол перамоваў]?

— Гэта яго праблемы. Я ў такія хацелкі не гуляю. Для мяне, калі вы хочаце мой пункт гледжання ведаць, Навальны — гэта прадажны чалавек. І Пуцін з ім ніколі не сядзе за стол перамоваў. Бо ён не апазіцыянер для Пуціна, ён здраднік інтарэсам Расіі».

На пытанне пра палітвязняў Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі няма ніводнага палітвязня, бо ў краіне «няма палітычнага артыкула», а гэтыя людзі парушылі беларускае заканадаўства.

— У нас няма ніводнага палітвязня, ты што не чуеш? Ніводнага.

— А Марыя Калеснікава? Не палітвязень?

— Гэта ваш агент, - адказаў Лукашэнка.

— Чаму яна сядзіць?

— Бо яна парушыла закон.

— Ну смелы чалавек, пагадзіцеся. Так?! Узначаліла пратэсты, не пакінула краіну…

— Хто?! Марыя Калеснікава бегла з краіны, яе затрымалі на мяжы.

— Пашпарт яна разарвала.

— Яна з'ела пашпарт. Гэта яе справа.

— Яна не хацела пакінуць краіну.

— Слухайце, я не ведаю, што яна хацела і ведаць не хачу. Яна бегла разам са сваімі паплечнікамі.

— А тое, што яна сядзіць — гэта не помста з вашага боку?

— Абсалютна не. Запомніце, я не той чалавек, які можа помсціць. Запомніце гэта і засвойце, калі вы хочаце, як чалавек, мяне зразумець. Я супраць жанчын — я часта кажу — не ваюю.

На пытанне журналіста пра пратэсты, якія прахадзілі на фоне афіцыйнай лічбы ЦВК у 80% за перамогу Лукашэнкі, той сказаў, што сёння гэта лічба мо ўжо і 90%. 

Пуцін: Расія заклікае да дыялогу паміж уладамі Беларусі і апазіцыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0