БАЖ
З 19 верасня Кабанава перавялі ў атрад, ён пачаў працаваць, ліставанне з роднымі наладзілася, аднак ад сяброў, знаёмых і незнаёмых людзей карэспандэнцыя перастала даходзіць.
А напрыканцы кастрычніка стала вядома, што Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання». У гэты перыяд яму забаронена атрымоўваць пасылкі, тэлефанаванні і спатканні з роднымі.
Палітвязень не выключае, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым. Пра гэта ён напісаў у лісце:
«Усім прывітанне!
Ёсць час напісаць ліст… Пачну з не самага прыемнага. За злоснае парушэнне рэжыму атрымаў спагнанне - 6 месяцаў ПКТ. Што гэта такое. Памяшканне камернага тыпу, ну амаль як сядзеў у СІЗА, гэта значыць, у камеры. І падобна, да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым — турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так…»
ПК-1 (ПКТ), 211445, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Кабанаву Аляксандру Аляксандравічу





