22 лістапада транспартна-лагістычны цэнтр паблізу мяжы наведалі кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Місія СААЗ таксама пабывала ў шэрагу гродзенскіх бальніц.
— Гэта толькі першыя партыі з многіх, якія будуць потым, паколькі ёсць відавочная неабходнасць пастаўляць і медыкаменты — якія патрэбныя мігрантам для лячэння хранічных захворванняў, і гігіенічныя наборы, і сродкі індывідуальнай абароны, — сказаў Клюге.
Паводле яго слоў, спецыялісты СААЗ працуюць з беларускім Чырвоным Крыжам, а таксама іншымі агенцтвамі і сістэмамі ААН, якія прысутнічаюць у краіне.





