Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

За час пандэміі мала хто пазбегнуў такой працэдуры, як ПЛР-мазок на кавід. Гэты ўзор пазней аналізуюць на наяўнасць фрагментаў генетычнага матэрыяла віруса кавіда.

Анатомія ПЛР-тэста

Як адбываецца той самы мазок? Палачка з ватным тампонам праходзіць праз насавыя хады ў насавую поласць. Вакол гэтай поласці знаходзіцца костка, пакрытая мяккай адчувальнай тканкай. Ззаду насавой поласці і больш—менш на адным узроўні з мочкамі вушэй знаходзіцца насаглотка — месца, дзе задняя частка носа сутыкаецца з верхняй часткай горла.

Гэта адно з тых месцаў, дзе вірус кавіда актыўна размнажаецца. Таму, калі ён прысутны ў арганізме чалавека, у насаглотцы з вялікай верагоднасцю можна атрымаць яго добры ўзор.

Чаму ж ПЛР-тэст лічаць такім непрыемным? Магчыма, справа ў тым, што большасць людзей проста не прывыкла да такіх працэдур, калі ім засоўваюць нешта настолькі далёка ў нос.

Ці сапраўды мазок павінен быць глыбокім

Звычайна ПЛР-тэсты адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, з якой часткі дыхальных шляхоў бяруць матэрыял для даследавання. У пачатку пандэміі часцей прымянялі глыбокія мазкі, бо такі метад добра працаваў пры выяўленні вірусаў грыпа і атыповай пнеўманіі.

Зараз эксперты таксама схіляюцца да думкі, што такія мазкі самыя дакладныя. Іх эфектыўнасць складае каля 98%, у той час як менш глыбокія мазкі працуюць з дакладнасцю каля 82-88%.

Існуе шмат рэкамендацый наконт таго, як праводзіць ПЛР-тэст. Але ж тое, наколькі ён будзе камфортным, залежыць не толькі ад тэхнікі. Справа ў вопыце медыка, балявой устойлівасці пацыента, анатамічнай структуры насавой поласці канкрэтнага чалавека і ў марцы тэста. Цікава, што жанчыны часцей скардзяцца на боль пры ПЛР-тэсце, чым мужчыны. Гэта можа быць звязана з тым, што некаторыя кампаніі вырабляюць такія тампоны для тэсціравання, якія з’яўляюцца занадта вялікімі для жаночага твара.

Некаторыя эксперты лічаць, што дыскамфорт падчас ПЛР-тэста — не надта вялікая плата за тое, каб тэст быў зроблены добра. Іншыя ўпэўніваюць: ПЛР-мазок не больш небяспечны, чым аналіз крыві.

Тым не менш, застаюцца і такя пацыенты, хто адчувае падчас тэста вялікі боль ці нават мае праз яго насавое крывацячэнне.

Аднак нават яны, напэўна, пагадзяцца з тым, што насавы мазок на кавід — не самы непрыемны з тэстаў на гэты вірус. Бо ў гэтым годзе Кітай запатрабаваў ад некаторых замежнікаў, што прыязджаюць у краіну, у тым ліку ад дыпламатаў, праходзіць анальны тэст на кавід. Такое рашэнне выклікала лютасць замежных урадаў.

У заможных краінах мяняюць разуменне таго, каго лічыць поўнасцю вакцынаваным. І гэта не падабаецца СААЗ

Як спыніць выпадзенне валасоў пасля кавіду?

Жыцця без кавіду не будзе. З надыходам зімы ў ЗША чакаюць пік захворванняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0