• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Гісторыя
Фота 9 з 10
23.11.2021 / 20:01

Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?

«Наша Ніва» выдавалася без перапынкаў 10 гадоў, з 1906 па 1915 год, пакуль немцы не акупавалі Вільню. «Наша Ніва» зрабіла так шмат для нацыянальнага развіцця, бо выходзіла стабільна. А стабільнасць тая залежала ад бесперапыннага фінансавага забеспячэння. За кошт чаго гэта ім удавалася?

Гэты матэрыял кандыдата гістарычных навук Андруся Унучака надрукаваны ў №3 / 2021 часопіса «Наша гісторыя». 

 

Рэдакцыя «Нашай Нівы» ў Вільні. Фотаздымак пачатку ХХ стагоддзя.

40 тысяч за 8 гадоў

У пачатку 1914 года Антон Луцкевіч зрабіў падлікі, з якіх вынікала, што за 8 гадоў выхаду газеты ў яе было ўкладзена агулам 40 тысяч рублёў. У 1914 годзе на выданне «Нашай Нівы» планавалася выдаткаваць 4 тысячы рублёў. Акрамя таго, газета да таго часу займела «даччыныя» выданні з асобным бюджэтам. На інтэлектуальны альманах «Маладая Беларусь», які з 1912 года выходзіў у Пецярбургу, і на сельскагаспадарчы часопіс «Саха», што ў тым жа годзе пачаў выдавацца ў Менску клопатам рэдактара-выдаўца «Нашай Нівы» Аляксандра Уласава, меліся адпусціць па 1500 рублёў. Яшчэ тысячу — на свежазаснаваную менскую «Лучынку» для дзяцей, якая рэдагавалася паэткай Алаізай Пашкевіч (Цёткай).

Пад дахам «Нашай Нівы» існавала і Беларускае выдавецкае таварыства — адзінае беларускае выдавецтва, якое плаціла аўтарам ганарары. Ягоны бюджэт у 1914 годзе складаўся з 5 тысяч рублёў.

Каб сарыентавацца, наколькі такія выдаткі былі вялікія, прывядзём для параўнання некаторыя цэны, якія існавалі ў рэгіёне ў пачатку мінулага стагоддзя. Напрыклад, у Віцебскай губерні ў 1908 годзе пуд жытняй мукі каштаваў 1 руб. 45 кап., пуд ялавічыны першага гатунку — 6 руб. 80 кап., курыца ў сярэднім каштавала 70 кап., а машыніст цягніка (вельмі высокааплатная праца) на Лібава-Роменскай чыгунцы зарабляў 1080 рублёў за год. З гэтага відаць, што выданне «першай беларускай газеты з рысункамі» было справай не таннай. Але тагачасныя нашаніўцы, да іх гонару, змаглі не толькі выжыць, але і развівацца ды пашырацца.

Іван Луцкевіч і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Аляксандр Уласаў. Фотаздымак пачатку ХХ стагоддзя.

Увогуле, у 1913—1914 гадах «Наша Ніва» перажывала найлепшы для сябе час у фінансавым плане. Цяжкасці першапачатковага перыяду былі пераадоленыя, а Першая сусветная вайна яшчэ не зруйнавала таго, што было напрацавана за папярэднія гады. 

«Трансакцыі» і гандаль

Больш за палову сваіх выдаткаў дазвалялі «Нашай Ніве» закрываць даходы ад продажу газеты. Так, у 1911 годзе газета мела 1017 падпісчыкаў, а гадавая падпіска каштавала 2 рублі 50 капеек. Пры найлепшым раскладзе, калі ўсе чытачы выпісвалі газету цэлы год, за год «Наша Ніва» атрымлівала такім чынам 2542 рублі 50 капеек.

За кошт чаго дабіралі рэшту неабходных сродкаў? Тут перадусім варта прыгадаць ролю старэйшага з братоў Луцкевічаў, Івана. Гэты надзвычай ідэйны і энергічны чалавек, пастаянна шукаючы грошы на беларускую справу і маючы камерцыйную жылку, увесь час займаўся самымі разнастайнымі справамі — як тады казалі, «трансакцыямі».

Іван Луцкевіч.

Цямячы ў юрыспрудэнцыі — у свой час вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, — Іван часта дапамагаў памешчыкам вырашаць маёмасныя справы. Напрыклад, у 1909 годзе ён апекаваўся спадчынай маёнтка Ракуцёўшчына (у цяперашнім Маладзечанскім раёне) пасля смерці яго ўладальніцы Эміліі Лычкоўскай. У архіўных дакументах фігуруе сума 1000 рублёў, якую ён дапамог праз суд атрымаць аднаму са спадкаемцаў, Вацлаву Лычкоўскаму. Ёсць таксама звесткі пра пасярэдніцтва Луцкевіча ў продажы абшарніцкіх маёнткаў, напрыклад, маёнтка графа Тышкевіча ў Мінскай губерні. Частка грошай, атрыманых у выніку гэтых «трансакцый», ішла на ганарар памочніку, а той пасля шмат выдаткоўваў на патрэбы «Нашай Нівы».

Спецыяльнасць: зарабляць грошы

Пра надзвычайную ролю Івана Луцкевіча ў фінансаванні «Нашай Нівы» (і не толькі яе) у адмыслова прысвечанай яму пасмяротнай брашуры — Іван памёр ад сухотаў у польскім Закапаным 20 жніўня 1919 года — згадваў ягоны брат Антон:

«З пераездам Івана Луцкевіча ў Вільню сюды пераносіцца наагул цэнтр беларускага руху. Гэта вымагае вялікіх грошай, каторых беларускае грамадзянства не мае. І вось, да палітычнае і навуковае працы Івана Луцкевіча далучаецца новая спецыяльнасць: зарабляць грошы на ўтрыманне сябе і на ўтрыманне работы. Гэты палітык і вучоны археолаг прымушаны знаходзіць усё новыя і новыя спосабы заробку, беручы ўчасце ў фінансавых прадпрыемствах, прынімаючы пасрэдніцтва між заграніцай і краёвымі фірмамі, урэшце, калі гэтага вымагала нахальная патрэба, прадаючы з сваей багатай калекцыі старасвеччыны тыя рэчы, якія не мелі вагі для Краю і для беларусаў. За яго грошы «Наша Ніва», адным з ідэйных кіраўнікоў каторае ён быў праз увесь час яе існавання, выходзіла да апошніх дзён свайго жыцця.

Без яго помачы і чыннага ўчасця не абходзіцца ні адно беларускае ідэйнае прадпрыемства — ці то хор беларускі, ці то тэатральная дружына, ці Муз.-Драм. Кружок, у якім ён — член Ураду, ці то закладзенае з яго ж ініцыятывы выдавецтва, ці то падгатоўка выбараў у Дзяржаўную Думу. І на ўсё ён знаходзіў сілы і час: варочаючыся з падарожы з Пецярбурга, Варшавы, Львова, Кракава, ён пападаў на агітацыйны сход вучняў, адтуль — у холад і ў слоць кідаўся некуды ў глухую правінцыю ці то дзеля агітацыі, ці дзеля археалагічных доследаў, пападаў у поўнай знямозе і зусім хворы да маткі ў Менск, а праз дзень-два быў ізноў у дарозе, ганяючыся за нейкім антыкам ці за грашмі. Бывалі тыдні, калі з сямі дзён ён пяць праводзіў у вагоне».

Антон Луцкевіч. Жыццё і праца Івана Луцкевіча.

Іншая дзялянка, на якой шчыравалі Іван Луцкевіч і ягоныя таварышы ў пошуках грошай, быў перапродаж твораў мастацтва.

Вацлаў Іваноўскі, займаючыся гандлем карцінамі ў Пецярбургу, шукаў ацэншчыкаў і ліставаўся ў гэтай справе з Іванам Луцкевічам. Цікава, што сярод карцін, якія прадаваў Іваноўскі, былі нават дастаткова рэдкія палотны XVIII стагоддзя. Усе грошы ад іх продажу, як правіла, пераводзіліся ў Вільню. А сам Луцкевіч меў сувязі з аўкцыёнамі жывапісу ў Пецярбургу і Лондане і, відаць, быў заангажаваны ў гандаль карцінамі далёка за межамі Беларусі.

Рэкламныя грошы

Пачынаючы з 1907 года пэўныя грошы «Нашай Ніве» пачала даваць і рэклама. Сярод тых, хто ідэйна падтрымліваў газету такім чынам, вылучаўся гандляр сельскагаспадарчымі машынамі, вялікі сімпатык беларускага руху, сябра Францішка Багушэвіча Зыгмунт Нагродскі, які часта даваў у газету абвесткі з рэкламай сваіх тавараў.

Пошукамі патэнцыйных рэкламадаўцаў займаліся ў асноўным самі нашаніўцы. Напрыклад, паэт Галляш Леўчык шукаў фірмы, згодныя даць рэкламныя аб’явы для газеты, у Варшаве, у якой стала жыў. 25 лістапада 1910 года ён пісаў у рэдакцыю, што знайшоў аб’явы ад 4-х фірмаў агульнай сумай на 56 рублёў. Акрамя гэтага, Леўчык быў актыўна задзейнічаны Іванам Луцкевічам для пошуку цікавых прадметаў даўніны. У сваіх лістах ён часта распавядаў старэйшаму Луцкевічу пра цікавыя знаходкі, не забываючыся пры гэтым даць сваю ацэнку іх культурнай і матэрыяльнай вартасці.

Але пры гэтым «Наша Ніва» імкнулася захоўваць сваё ідэйнае аблічча і ідэалагічную лінію нават у пытанні зместу рэкламы. Напрыклад, калі ў 1909 годзе ў газеце была размешчана рэклама супрацьзачаткавых сродкаў і гэта выклікала адмоўную рэакцыю многіх чытачоў і аўтараў, то рэдакцыя хутка адмовілася ад такой сумнеўнай па меркаваннях таго часу крыніцы фінансавання, нават нягледзячы на няпростае тады матэрыяльнае становішча.

 

Ахвяраванні: малыя і вялікія

Асноўная маса чытачоў і падпісчыкаў «Нашай Нівы» была не вельмі заможнымі людзьмі. Але здараліся і выключэнні. І некаторыя багатыя людзі, па тых ці іншых прычынах зацікавіўшыся беларушчынай, пачыналі спрыяць ёй грашовымі ахвяраваннямі. Ёсць, напрыклад, звесткі, што «Нашу Ніву» фінансава падтрымлівалі вядомыя «краёўцы» Раман Скірмунт і Эдвард Вайніловіч. Пры гэтым яны не абавязкова самі сябе ў той час лічылі беларусамі, але ідэйна спрыялі моўна-культурнай разнастайнасці былога Вялікага Княства Літоўскага, літоўска-беларускага краю (адгэтуль і назва «краёўцы»).

Так, згаданы Вайніловіч, дасылаючы ў рэдакцыю 22 ліпеня 1911 года 10 рублёў, пісаў нашаніўцам: «Я не ўспульнік вашага кружка, але гатоў памагаць каждаму, хто шануе сваю веру і язык прэдкаў».

Можна меркаваць, што былі і іншыя перасылкі такога кшталту. Калі ж гаворка ішла пра буйнейшыя сумы, то яны, натуральна, перасылаліся не паштовымі пераводамі.

А падтрымка немалымі грашамі хоць не так часта, але бывала. У 1912 годзе на беларускую выдавецкую справу дала аж 20 тысяч рублёў княгіня Магдалена Радзівіл. Адносна падрабязнасцяў ахвяравання такой буйной сумы ёсць два меркаванні. Першае — Антона Луцкевіча, які пісаў, што княгіня зрабіла гэта пад уплывам Івана Луцкевіча. Той нібыта, карыстаючыся тым, што яе мужа, князя Мікалая Радзівіла, «не прымала польскае грамадзянства», пазнаёміўся з княгіняй і прышчапіў ёй беларускі патрыятызм.

Магдалена Радзівіл з беларускім архітэктарам Лявонам Вітанам-Дубейкамскім (справа) і ўкраінскім вуніяцкім святаром Язафатам Жанам. Варшава. 1920 г. PINTEREST.COM

Магдалена Радзівіл (1861—1945) паходзіла з багатага магнацкага роду Завішаў. Яна была дачкой археолага і этнографа Яна Завішы, буйнога землеўладальніка, асноўныя маёнткі якога знаходзіліся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Першым мужам Магдалены быў польскі арыстакрат, граф Людвік Красінскі, а пасля яго смерці ў 1895 годзе яна ў 1906-м выйшла другі раз замуж за амаль на 20 гадоў за сябе маладзейшага Мікалая Радзівіла, пляменніка тагачаснага нясвіжскага ардыната Антонія Радзівіла. Пад прозвішчам другога мужа гэтая жанчына і ўвайшла ў гісторыю.

Як Магдалена, так і Мікалай Радзівіл з дзяцінства цікавіліся беларускай культурай і аказвалі ёй усялякую падтрымку. З польскай жа арыстакратыяй абое па розных прычынах моцна канфліктавалі.

У розны час Магдалена Радзівіл фінансава падтрымлівала выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, каталіцкую газету «Беларус», беларускія рэлігійныя арганізацыі. Таксама яна закладала яшчэ ў часы Расійскай імперыі беларускія школы ў сваіх маёнтках. Акрамя беларускага руху, яна падтрымлівала таксама літоўскія культурніцкія праекты.

Памерла Магдалена Радзівіл у эміграцыі ў Швейцарыі, там жа была і пахаваная. У ліпені 2017 года яе прах быў вернуты ў Беларусь, а ў лютым 2018-га перапахаваны ў касцёле на Залатой Горцы ў Мінску.

Але Гаўрыла Царык, віленскі юрыст, які пэўны час быў даверанай асобай Мікалая і Магдалены Радзівілаў, бачыў сітуацыю крыху інакш. Ён сцвярджаў, што заслуга ў тым, што Магдалена Радзівіл пачала цікавіцца беларускім рухам — ягоная. Больш за тое, нібыта менавіта Царыку яна і перадала той чэк на 20 тысяч рублёў, а ён у сваю чаргу перадаў яго лідарам беларускага руху падчас нарады ў рэдакцыі «Нашай Нівы».

Гэтыя дзве інтэрпрэтацыі, нягледзячы на супярэчнасць паміж сабою, не пакідаюць, аднак, сумневу, што ў 1912—1913 гадах фінансавае становішча газеты значна палепшала. Характэрна, што рэдакцыя «Нашай Нівы» ў канцы 1912 года магла сабе дазволіць запрасіць на штатную працу за заробак 25 рублёў у месяц жыхара Валожына Міхала Лотыша, які быў на той час актыўным распаўсюднікам выдання.

Акурат на той час прыпаў, дарэчы, і пераход газеты з выдання двума шрыфтамі (лацінскім і кірылічным) на адну кірыліцу. А паколькі гэта адбылося ў час найбольшай фінансавай забяспечанасці беларускага тыднёвіка, то выглядае, што матывавалі рэдакцыю на такія дзеянні зусім не меркаванні ашчаднасці, як часта лічыцца. Пераход газеты на выданне толькі кірыліцай быў крокам ідэйным, каб аб’яднаць грамадства.

Бюджэт «Нашай Нівы» 4 тысячы рублёў на 1913 год фарміраваліся наступным чынам:

  1. Друк 1 нумара каштаваў 23 рублі — значыць,

    50 нумароў × 23 рублі = 1150 руб.

  2. Экспедыцыя (перасылка і распаўсюд газеты) — 50 нумароў × 14 руб. = 700 руб.
  3. Заробак галоўнага рэдактара, функцыі якога ў 1913 годзе фактычна выконваў Вацлаў Ластоўскі, а з сакавіка 1914-га стаў Ян Луцэвіч — Янка Купала — 12 месяцаў × 40 руб. = 480 руб.
  4. Заробак сакратара рэдакцыі Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка) — 12 месяцаў × 30 руб. = 360 руб.
  5. Заробак тэхнічнага работніка рэдакцыі, у дакументах яго называюць «хлопец» — 12 месяцаў × 10 руб. = 120 руб.
  6. Арэнда памяшкання рэдакцыі — 200 руб. на год.
  7. «Святло, апал» — 100 руб. на год.
  8. Папера на 1 нумар каштавала 6 руб. — 50 нумароў × 6 руб. = 300 руб.
  9. «Дадаткі» да «Нашай Нівы», магчыма, «Беларускі каляндар», нейкія брашуры — 400 руб. на год.
  10. Дробныя выдаткі — 90 руб. на год.Сукупна — 3900 рублёў на год. «Лішнія» 100 рублёў, відаць, патрэбныя былі ў якасці рэзерву на непрадбачаныя выдаткі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Палітыка і грамадства
Выйшаў на волю Ігар Мыслівец, яшчэ адзін асуджаны па «справе цюкоў»
Сыну бізнэсоўца Вайцяховіча далі два гады калоніі за пратэсты
ГУБАЗіК: З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек
Віктара Орбана пераабралі на пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага
Расія і Беларусь будуць пазбаўленыя права трансляваць Алімпійскія гульні — 2026 і 2028 гадоў. БТ ужо гатовае да пірацтва
Усяго патроху
Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца
Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка
Завяжыце ў садзе жоўтую стужку. Гэта дапаможа вам пазбавіцца ад сур’ёзнай праблемы
Дранікам надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Дзіўная і шчаслівая гісторыя ката з Бучы, якога знайшлі ў Беларусі і вярнулі ўкраінскай гаспадыні ў Чэхію
Рэцэпт на выхадныя. Мясны хлеб — незвычайная страва, а лёгка гатуецца
«Дай нам унука ці 650 тысяч даляраў». У Індыі бацькі падалі ў суд на сына па незвычайнай прычыне
Спорт
Леа Месі супраць ЛеБрона, толькі дзве жанчыны на сотню мільянераў, крыкет ды гольф — шлях азалаціцца. Што адкрыў спіс самых заможных спартсменаў свету?
Нягледзячы на байкот краіны-агрэсара, беларус згуляе на хакейным ЧС. Хто такі Аляксандр Карачун?
Гульцы «Шахцёра» і «Дынама» пабіліся на полі пасля матча, а БАТЭ ўпершыню ў сезоне не забіў. Чым запомніўся восьмы тур Вышэйшай лігі па футболе?
Беларускія спартоўцы разам выступілі супраць вайны. Хто падпісаў зварот?
Беларускі футбаліст набыў Nissan X-Trail для патрэб украінскай арміі
Нарвежскі футбольны вундэркінд едзе разрываць Англію. Хто такі Эрлінг Холанд?
Зборная Украіны па футболе прэзентавала адмысловую форму для таварыскіх матчаў ФОТАФАКТ
Здарэнні
У Мазыры пільны таксіст дапамог раскрыць забойства
«Стала сумна» — паведаміў пра тэракт
У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў
У Расіі чарговы ваенкамат закідалі «кактэйлямі Молатава»
«Зеркало»: Падчас праверкі сіл рэагавання пацярпелі двое вайскоўцаў. У Мінабароны абвяргаюць
У Салігорску паваленымі дрэвамі прыціснула машыну з рабочымі, адзін мужчына загінуў
Мінскі таксіст узяў з жанчыны 40 рублёў замест дзясяткі. Цяпер яго шукае падатковая
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Гэтае рэчыва дакладна ёсць у вас дома. Але наўрад ці вы ведалі, наколькі яно каштоўнае
Мова
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аляксей Дзікавіцкі: У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку
Аб’яўлены набор у «Акадэмію Ў», дзе навучаць абараняць беларускую мову
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы 
Аўто
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі
«Ніхто не ведае, што адбудзецца, пакуль машына прыйдзе ў Беларусь». Якая сітуацыя ў аўтамабільным бізнэсе?
«Даляр лічым па 6 рублёў, а еўра па 6,5». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
«Беларускі экспарт не ўпадзе ў нуль, але будуць істотныя страты». Эканаміст пра планы ўрада знайсці новыя рынкі збыту
У Беларусі прыдумалі, як атрымліваць больш грошай ад ІП. Расказваем, што хочуць змяніць на гэты раз
Зноў даражэе паліва, і зноў на 2 капейкі
Выраб сельгаспрадукцыі ўпаў на 1,7%
Меркаванні
Панкавец: Самыя важныя людзі, нікога і нічога важней за якіх сёння ў нас няма
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Цімафей Акудовіч: Сапраўдныя нематэрыяльныя каштоўнасці не жывуць у Дамах культуры
Ці паставіць Расія ядзерныя ракеты ў Беларусі ў адказ на ўступленне Фінляндыі ў НАТА? Ацэнка фінскага палітолага
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Культура
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Скандал вакол канцэрта памяці Аляксандра Кулінковіча
У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»
«Укрпошта» выпусціць марку ў гонар Kalush Orchestra
Казкі ад Маляваныча, мульты і «Калыханка». Што паглядзець пра дзіцячым Ютуб-канале «Бэйбус» 
Фізіка па-беларуску — гэта рэальна! Запрашаем на семінар

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай
Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
«Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» Кахно выклаў смелае фота са сваёй жонкай, аднак абмеркаванне выйшла нечаканым
Свет
Пашынян раскрытыкаваў АДКБ за дзеянні падчас вайны Арменіі з Азербайджанам
Віктара Орбана пераабралі на пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі
680 даляраў за тыдзень, або Як я збіраў клубніцы ў Англіі
Швецыя афіцыйна заявіла, што падае заяўку ў НАТА
«Духоўныя скрэпы» па-туркменску. Забараняецца трымацца ў публічных месцах за рукі, а жанчынам наносіць макіяж
Харватыя пяройдзе на еўра
Швецыя і Фінляндыя вырашылі падаць заяўкі на членства ў НАТА
Галоўнае
Выйшаў на волю Ігар Мыслівец, яшчэ адзін асуджаны па «справе цюкоў»
Панкавец: Самыя важныя людзі, нікога і нічога важней за якіх сёння ў нас няма
«Беларускі экспарт не ўпадзе ў нуль, але будуць істотныя страты». Эканаміст пра планы ўрада знайсці новыя рынкі збыту
ГУБАЗіК: З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
У Беларусі прыдумалі, як атрымліваць больш грошай ад ІП. Расказваем, што хочуць змяніць на гэты раз
«Мяне не здаў нават мясцовы святар маскоўскага патрыярхату». Капелан-беларус Яўген Орда расказаў, як перажыў расійскі палон
Усяго патроху
Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага
Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
Фота / Відэа
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Апытанка
Самае чытанае
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Самае лайканае
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Арастовіч: Абазначыліся прыкметы пералому на кірунку галоўнага ўдару
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Міністр абароны Украіны: Вайна ўваходзіць у новую фазу
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
Гарачыя тэмы
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
На Чарнігаўшчыне селянін, якога расстралялі і закапалі расіяне, выбраўся з магілы ВІДЭА
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Нацысты на дарагіх аўтамабілях, якія кідаюць на вуліцы смецце. Чаму лукашэнкаўцы дэманізуюць украінскіх бежанцаў
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
«Прычым так нахабна». Заснавальнік Байхелпа заўважыў за сабою сачэнне ў Вільні
Галоўны разведчык Украіны: Пуцін вельмі хворы, а вайна скончыцца да канца года
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх