«Глядзі, тэрмінова трэба знайсці тых, хто пацярпеў у выніку дзеянняў на масавых беспарадках, я маю на ўвазе нашых міліцыянераў. Каб яны далі інтэрв'ю, гэта вельмі важна. У вас ёсць такія?» — удакладняе мужчына з голасам Караева.

«Таварыш міністр, у нас пацярпелі ў Маладзечне — супрацоўнік крымінальнага вышуку. Але ў большай ступені пацярпелі супрацоўнікі ўнутраных войскаў — і ў Маладзечне, і ў Жодзіне. А ва ўсіх астатніх выпадках пашкоджанні, яны нязначныя».

Аказалася, што пацярпелы супрацоўнік крымінальнага вышуку ў Маладзечне ўжо даваў інтэрв'ю.

«Тады яго не трэба. Тады на вайскоўцаў абапіраемся», — кажа голас, падобны да голасу Караева.

Нагадаем, у інтэрв'ю BBC Лукашэнка папракнуў журналістаў у тым, што яны не паказваюць пабітую міліцыю і байцоў з Акрэсціна.

Карэспандэнт хацеў прадэманстраваць Лукашэнку відэа, на якім паказаныя людзі, якія выходзілі з ізалятара на Акрэсціна ў Мінску з траўмамі, атрыманымі ў выніку збіцця.

«Не трэба, не трэба. Я гэта прызнаю, прызнаю», — адказаў Лукашэнка. «І ў «Акрэсціна» атрымлівалі там. — працягнуў ён. — І збітую міліцыю… Вы толькі байцоў з «Акрэсціна» не паказвалі, што яны былі збітыя».

У жніўні мінулага года Лукашэнка паведамляў пра «больш за сто пацярпелых» сілавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0