Трапіла пад санкцыі беларуская турыстычная кампанія «ОскарТур», а таксама турэцкія і сірыйскія арганізацыі, якія дапамагалі мігрантам прыбываць у Беларусь. Па звестках выдання, «ОскарТур» афармляў візы і арганізоўваў палёты для мігрантаў, а таксама супрацоўнічаў з замежнымі авіякампаніямі, беларускімі ўладамі і дзяржаўнай турыстычнай кампаніяй «Цэнтркурорт», таксама ўключанай у спіс.

Як паведамляе нямецкая газета, у спісе таксама прадстаўнікі беларускага ўрада і сілавых структур, прычым трапілі яны ў яго не толькі за ўдзел у перавозцы мігрантаў, але і за парушэнне правоў чалавека і падтрымку рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0