Але праз пару гадзін жанчына падала ў адстаўку: яе партнёр па кааліцыі пакінуў урад, а бюджэт, прапанаваны імі, не быў прыняты.

Замест гэтага парламент прагаласаваў за бюджэт, складзены апазіцыяй, у склад якой уваходзяць правыя палітыкі, якія выступаюць супраць імігрантаў.

«Я сказала спікеру, што хачу сысці ў адстаўку», — заявіла Магдалена Андэрсан журналістам, перадае Бі-бі-сі.

Само абранне новага прэм'ер-міністра было няпростым: з 349 дэпутатаў рыксдага, шведскага парламента, 174 прагаласавалі супраць яе. Але акрамя 117 дэпутатаў, якія падтрымалі спадарыню Андэрсан, яшчэ 57 устрымаліся. Таму яе ўсё роўна абралі, паколькі, паводле шведскага заканадаўства, дастаткова, каб супраць кандыдатуры не прагаласавала большасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0