Брытанскія і французскія ўлады, нягледзячы на надыход ночы, праводзяць аперацыю па выратаванні, у якой задзейнічаны судны і авіяцыя.

Пра трагедыю паведаміў французскі ўрад. Прэм'ер-міністр Жан Кастэкс заявіў, што яна стала вынікам злачыннай кантрабанды людзьмі.

Па даных Бі-бі-сі, іміграцыйныя ўлады Дуўра даставілі ў сераду на бераг частку мігрантаў, якім удалося дабрацца да Брытаніі на маленькіх лодках. Агулам спробу перасекчы Ла-Манш у сераду распачало каля 25 малых судоў.

Раней у лістападзе быў усталяваны новы рэкорд, калі за адзін дзень у Брытанію па моры прыбыло больш за тысячу мігрантаў.

Ла-Манш лічыцца самым ажыўленым марскім маршрутам у свеце, і на ім часта гінуць людзі, якія на свой страх і рызыку пускаюцца ў плаванне на надзіманых лодках. Толькі за апошнія тыдні, не лічачы сённяшняга выпадку, у праліве загінула прынамсі 10 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0