Карціну Бэнксі спальваюць публічна, каб утварыць NFT. Скрын відэа Burnt Finance

Карціну Бэнксі спальваюць публічна, каб утварыць NFT. Скрын відэа Burnt Finance

NFT (non-fungible token) — «неўзаемазамяняльны токен» — гэта такія сертыфікаты, у якіх гаворыцца, што вы валодаеце арыгіналам віруснага відэа, ці мема, ці папулярнага твіта. Іх копіі можна прадаваць як творы мастацтва, але арыгінал твора пры гэтым абавязкова знішчаецца — каб стварыць лічбавы актыў.

Некаторыя сёлета сур’ёзна разбагацелі на сваіх NFT.

Дастаткова згадаць, як вясной вулічны мастак Бэнксі прадаў сваю карціну за 95 тысяч даляраў блакчэйн-кампаніі, а пасля аблічбоўкі арыгінала карціны кампанія спаліла яе ў жывым эфіры, каб стварыць віртуальны актыў. Атрыманы такім чынам NFT-токен быў прададзены на аўкцыёне значна даражэй за арыгінал карціны.

Разам з NFT у шорт-ліст увайшлі два іншыя словы, звязаныя з тэндэнцыяй аблічбоўваць рэчаіснасць — crypto (скарот ад крыптавалюты) і metaverse (трохвымерны віртуальны сусвет).

Рэдактары слоўніка таксама адзначылі тры выразы, звязаныя з пандэміяй: double-vaxxed (той, хто атрымаў дзве дозы вакцыны), pingdemic (масавая немагчымасць хадзіць на працу, паколькі ўсе супрацоўнікі вымушаныя выходзіць на самаізаляцыю пасля кантакту з тымі, у каго пазней выявілі каронавірус — такую інфармацыю людзі атрымлівалі праз спецыяльныя паведамленні на тэлефон — пінгі), hybrid working (рэжым, калі супрацоўнікі праводзяць у офісе толькі частку працоўнага часу).

У 2020 годзе укладальнікі Collins English Dictionary словам года назвалі lockdown (лакдаўн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0