Яна знаходзіцца за кратамі ўжо 8 месяцаў.

Імаверна, працягнуты арышт і журналісту Андрэю Пачобуту, піша «Радыё Свабода».

Анжаліка Борыс была затрыманая 23 сакавіка, Андрэй Пачобут 25 сакавіка. Яны праходзяць па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).

Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0