Андрэя Кузнечыка затрымалі ўчора, 25 лістапада. Пра абставіны яго затрымання паведаміла жонка.
Каля 17-й гадзіны Андрэй паехаў на ровары на прагулку, а яна з двума дзецьмі засталася дома. Даволі хутка муж вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.
«Адзін, які, верагодна, быў галоўным, прадставіўся Іванам. Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой планшэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісці з імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказала Алеся.
Вечарам у чацвер быў узламаны тэлеграм-канал «Радыё Свабода».





