Самым буйным універсітэтам застаецца БДУ — амаль 23 тысячы студэнтаў, на другім месцы — БНТУ (21 тысяча), на трэцім — БДЭУ (14 тысяч).

Сярод рэгіянальных вну найбуйнейшым з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны універсітэт (больш за 10 тысяч студэнтаў).

59,8% студэнтаў у Беларусі атрымліваюць адукацыю за кошт бюджэту, стыпендыю атрымлівае больш за 84 тысячы чалавек.

Пры гэтым больш за 40% сумяшчаюць вучобу з працай (дзяўчаты больш актыўна за хлопцаў). А яшчэ амаль кожны пяты студэнт яшчэ падчас навучання ўзяў шлюб. На 110 дзяўчат ва ўніверсітэтах прыходзіцца 100 хлопцаў.

Нягледзячы на пандэмію і грамадска-палітычны крызіс пасля выбараў, у Беларусі, па афіцыйнай статыстыцы, расце колькасць замежных студэнтаў: сёлета — амаль 19 тысяч чалавек, летась было 18,4 тысячы, а дзесяць год таму — 9,3 тысячы. Пераважна гэта выхадцы з постсавецкіх краін (больш за 60%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0