Па выніках атэстацыі прынятыя рашэнні аб «немагчымасці выканання адвакатамі Аляксеевай Н. А., Бяловым А. Т., Ванцовіч Н. Л. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Таксама прынятыя рашэнні аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні да Варанковай І. В. і Петрашкевіч І. Е.

Таксама выключылі з калегіі Іванова С. В., Кераля А. Я. — за «здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката», Лазавіка Д. А. — за «сістэматычнае неадлічэнне сродкаў», Мацкевіч М. В., Пыльчанку Я. А. — за «сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0