Фота з Pixabay.com

Мала хто разбіраецца ў нюансах матывацыі ва ўмовах стрэсу лепш за Нэйта Зінсера, аўтара кнігі «Упэўнены розум: гід па стойкай прадуктыўнасці, правераны баямі». Ён працуе на праграме псіхалогіі прадуктыўнасці ў вайсковай акадэміі ў ЗША і яго задача трымаць баявы дух курсантаў цягам чатырох год навучання ды навучыць іх стойкасці на будучыя гады службы. Нават калі вам не трэба на вайну, вам дакладна давядзецца перажыць стрэсы ў гэтым жыцці, і таму парады Зінсера могуць прыдацца і вам таксама.

Разбярыцеся са сваім палівам

Вогнішча дагарае, таму што заканчваюцца дровы. На якіх метафарычных дровах гарыць ваша вогнішча? Абавязкова аптымізуйце сваё паліва — сон, эмацыйны стан, думкі. Прывядзіце да ладу гэтыя тры аспекты.

Перамясціцеся ў зону радасці

Адмоўныя эмоцыі спажываюць шмат паліва. «Бойцеся праваліцца ў страх, зайздрасць, злосць ці рэўнасць», — папярэджвае аўтар. Гэтым эмоцыям можна супраціўляцца. Найлепшы рэцэпт змагання з імі — быць удзячным, свядома цаніць нешта добрае побач. Адчуванне ўдзячнасці дапаможа пераключыцца з адмоўных эмоцый на станоўчыя.

Навучыцеся расслабляцца па камандзе

Зінсер прыводзіць прыклад тэхнікі, якой ужо 50 год: чалавек спыняецца, канцэнтруецца на сваім дыханні, паўтарае простае прыемнае слова: «спакойна», «лёгка», «ціха» ці слова з нейкім рэлігійным сэнсам. «Па сутнасці, вы расслабляеце свой розум праз прывядзенне ў норму крывянога ціску, сардэчнага рытму, павышэнне ўзроўню кіслароду ў крыві», — кажа Нэйт. Яго кадэты, напрыклад, практыкуюць гэтую тэхніку ў трэнажорнай зале паміж падыходамі да трэнажораў.

Рабіце сабе мікраперапынкі

Жаўнеру важна за дзве хвіліны, калі ён скідвае заплечнік і сядае на зямлю, паспець увайсці ў стан глыбокай расслабленасці. Такая здольнасць — неверагодна каштоўная і для любога іншага чалавека. Важна ўвесці гэта сабе ў звычку — некалькі разоў на дзень на пяць хвілін трапляць у стан поўнай расслабленасці.

Вельмі ашчадна стаўцеся да сваёй энергіі

Калі вы не маеце магчымасць паўплываць на нешта, не марнуйце сваю фізічную, разумовую ці эмацыйную энергію на гэта. Стаўцеся да боса ці да працоўнага раскладу як да «сілы гравітацыі»: скардзіцца на гравітацыю бессэнсоўна, але энергазатратна.

Ведайце свае патрэбы

Задача не ігнараваць сапраўдныя пачуцці, але вызначыць, што менавіта вам трэба тут і цяпер, каб дасягнуць найлепшых вынікаў. Калі для паспяховага рашэння задачы вам трэба рана легчы спаць — ідзіце спаць рана, калі вам патрэбная гадзіна, каб падрыхтаваць прэзентацыю — вызвальце сабе гэтую гадзіну, калі вам дапаможа масаж — схадзіце на масаж. Астатнія патрэбы, калі ад іх не залежыць ваша асноўная задача цяпер, мусяць пачакаць.

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

Чаму менеджары-міленіялы выгараюць на працы хутчэй за іншых?

Як змагацца з залежнасцю падлеткаў ад відэагульняў? Раяць самі падлеткі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру