Беларускі палітык нагадаў, што калі гаварыў па тэлефоне з Ангелай Меркель, то яна папрасіла яго заняцца рэпатрыяцыяй гэтых людзей. «Я кажу: ведаеце, Ангела, такімі жорсткімі словамі давайце не будзем нават гаварыць, — расказаў Лукашэнка. — Гэта значыць, хапай адсюль і вывозь сілай. Я ёй адразу сказаў, у канцы ўжо, двойчы паўтарыў: я буду старацца вырашыць гэтую праблему да Новага года, таму што яна нам не патрэбная. Людзі боўтаюцца то ў Мінску, у Гродне і іншае. Ведаеце, як рэагуе насельніцтва. Мы будзем прасіць гэтых людзей, якія законна ў нас знаходзяцца па турыстычнай візе ў гасцініцы і іншае, каб яны вярнуліся назад, таму што гуманітарнага калідора не будзе. І я ўжо больш за тысячу вярнуў іх у Ірак, але я ёй прапанаваў вось гэтых».

Палітык адзначыў, што эвакуацыйныя рэйсы былі аплачаныя Іракам. Беларусь жа ўжо патраціла на ўтрыманне бежанцаў (Лукашэнка называе бежанцамі мігрантаў на беларуска-польскай мяжы — заўв. Рэд.), паводле даных толькі тыднёвай даўнасці, $12,5 млн. «Цяпер гэта будзе ў два разы больш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта значыць, увесь догляд, харчаванне, абаграванне, лячэнне…» — удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

«Абсалютна», — пацвердзіў Лукашэнка.

«Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыслала нейкія там панчохі, пракладкі, памперсы ці яшчэ нешта такое», — дадаў беларускі палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0