У Фрунзенскім РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за «хуліганства ў судзе». На судзе Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе: яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Але нягледзячы на гэта, суддзя Марыя Ярохіна арыштавала дзяўчыну на 15 сутак.

Сёння днём Таццяна мусіла выйсці на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. На якой падставе зноў затрымалі дзяўчыну — невядома. У РУУСе Фрунзенскага раёна паведамілі толькі, што заўтра над ёй мусіць адбыцца суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0