Паведамляецца, што фура прыехала ў Польшчу з Літвы, дзе да гэтага перасекла беларуска-літоўскую мяжу.

Кіроўцу затрымалі. Па інфармацыі паліцыі, фура выехала з Беларусі 24 лістапада. На пломбе не было слядоў узлому. Кіроўца заявіў, што не ведае, як у паўпрычэпе апынуліся мігранты. Затрыманых размясцілі ў цэнтры для мігрантаў.

На мінулым тыдні мігрантаў знайшлі ў запламбаванай фуры на беларуска-літоўскай мяжы. У МУС Літвы тады заявілі, што могуць закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі і далей будуць спробы перавозкі замежнікаў у грузавіках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0