Чэшская паліцыя абвінавачвала чыноўніка ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў Базанава не было права ўезду на тэрыторыю краіны.

Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, а таксама ім анулявалі шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай. 

Футбольная федэрацыя Чэхіі адхрысцілася ад сітуацыі, заявіўшы, што Базанаў не атрымліваў запрашэння ад афіцыйных асоб.

Магчыма, Базанаў прыцягнуў увагу чэшскіх уладаў тым, што знаходзіцца у санкцыйным спісе краін Балтыі.

«Сваімі дзеяннямі людзі з гэтага спісу саўдзельнічалі ў арганізацыі і падтрымцы фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і падтрымлівалі наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў і дэманстрацый», — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства замежных спраў Латвіі.

Базанаў з’яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола з 2019 года. На пачатку 2010-х ён узначальваў «Дынама-Брэст». У 2020-м Базанаў удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі разам са старшынёй Алімпійскага камітэта і міністрам спорту.

Хто такі Уладзімір Базанаў, які заменіць Румаса ў Федэрацыі футбола?

У Чэхіі затрымалі кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. Што вядома на дадзены момант?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0