Аляксандр Васюковіч, «Імёны»

Аляксандр Васюковіч, «Імёны»

«Убачыла паштоўку з вакзалам і так расплакалася:) Ён у кіламетры ад мяне знаходзіцца, столькі людзей я там забрала і адвезла ў прытулак, столькі падарожжаў маіх там пачыналася.

Заўсёды марыла пабываць у «Мінскім замку», думала, што, як і ў іншых гарадах Еўропы, тут закрыюць турму і зробяць музей, і я змагу тут пабываць. Але сусвет вырашыў інакш:). У маім вакне бачныя трохі 2,5 вежы, адна амаль разбураная. Мне здаецца, што нам яшчэ далёка да поўнага ўсведамлення, што гэта за месца ў нашай гісторыі.

Хацелася б напісаць, што я ў парадку, не хвалюйцеся, усё будзе добра зусім хутка, але падобна, я не настолькі моцная і смелая, як я пра сябе думала раней.

Дзякуй, што вы на сувязі са мной. Гэта і сапраўды вельмі вялікая падтрымка для меня ў гэтыя цёмныя часы. Абдымаю! Воля Гоа».

Тэкст ліста апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале праваабаронцы.

***

Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. Яна адразу абвясціла галадоўку.

Вольга — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія церпяць ад хатняга гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0