«Гэта пачалося яшчэ з Мінска: пасольства Чэхіі нашым пяцярым дзяўчатам дало ў апошні момант візы — і дзяўчаты прыляцелі за тры гадзіны да гульні і гулялі на Кіпры. Мы прайшлі ўсе, мы прыбылі ў Вену, ніякіх праблем не было. Мы прыбылі ў Чэхію — ніякіх праблем не было 27-га. 30-га ў 10.30 з'яўляецца іх паліцыя міграцыйная. Правяраюць усе дакументы, усё нармальна — сыходзяць. Праз 40-50 хвілін зноў з'яўляюцца — прапануюць праехаць з імі ў паліцэйскі ўчастак. Мы з'язджаем разам з жонкай — і на працягу васьмі гадзін і трыццаці хвілін знаходзімся там. Шукаюць, нічога не могуць знайсці, ходзяць… псіхалагічна такое, ведаеце, ціск. «Пакажы гэтую паперку, дзе ты прапісаны?» Ну праз кожную гадзіну.

У выніку гэта нічога не атрымліваецца. Справа ў тым, што паводле ўсіх нашых заканадаўчых дакументаў, мы правільна падалі ўсе спісы ў федэрацыю футбола, федэрацыя футбола перадала дэпартаменту спорту. Гэта значыць, ніхто не перасякаў нелегальна, мы ўсе перасеклі легальна. Але самае галоўнае, што ў гэты дзень мы павінны былі гуляць. І вы ведаеце, непрыгожа: то яны самі пераносяць матч, дасылаюць афіцыйную паперу, што яны не могуць — быццам бы ў клубы павінны аддаць гульцоў, у іх няма гульцоў. Потым, ужо калі я выходжу з ўчастка ў 20.30, ідзе тое, што я выходжу дзесьці ў 20.15, 20.10, што ўсё, яны ўжо гатовыя гуляць. Але нашы дзяўчаты та не гатовыя. Па-першае, у нас шэсць чалавек пад кавідам: тры захварэлі і тры — кантакты першага ўзроўню. Зноў атрымліваецца, у нас асноўнага складу няма. Мы падумалі і адмовіліся: пераносім гэтую гульню», — цытуе Базанава «Прэсбол».

Хто такі Уладзімір Базанаў, які заменіць Румаса ў Федэрацыі футбола?

У Чэхіі затрымалі кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. Што вядома на дадзены момант?

Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру