Абмежаванні закранулі 20 чалавек, 12 арганізацый і тры самалёты.

  • ААТ «Беларуская калійная кампанія»,
  • ААТ «Трансавіяэкспарт»,
  • ЗТАА «Слаўкалій»,
  • ЗАТ «Белтэхэкспарт»,
  • ААТ «Агат — электрамеханічны завод»,
  • ААТ «140 рамонтны завод»,
  • ААТ «Кідма тэк»,
  • ТАА «ГардСервіс»,
  • ААТ «Пеленг»,
  • Рэспубліканскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб»,
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтркурорт».

Таксама ў санкцыйны спіс трапілі кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, намеснік міністра МУС Дзмітрый Карзюк, Дзяніс Чамаданаў, муж былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай, начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, яго намеснік Міхаіл Бедункевіч, а таксама член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў і Дзмітрый Лукашэнка, старшыня савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і член НАК.

Пра санкцыі супраць Беларусі таксама абвясцілі Вялікабрытанія і Канада.

У брытанскім санкцыйным спісе — «Беларуськалій», а таксама супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая і пракурор Аліна Касьянчык, кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, суддзя Наталля Бугук. Таксама туды патрапілі Мукавозчык, Крывашэеў і Азаронак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0