З Полацка жанчыну перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінску. Пры гэтым, яна яшчэ нават не адбыла 10-сутачны адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне міліцыянтам. 

Нагадаем, 26 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). У той жа дзень суд прызначыў Гаянэ 10-сутачны арышт.

Сам Раман Халілаў пакінуў Беларусь. Разам з іншымі анархістамі 29 верасня пасля забойства супрацоўніка КДБ ён правёў акцыю каля пасольства Беларусі ў Варшаве. СК тады паведамляў, што ўдзельнікі акцыі распаўсюджвалі звесткі, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама якія гераізуюць тэрарыстычную дзейнасць». 

Была заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 (дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкметах іншай сацыяльнай прыналежнасці) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0